Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АНОНС


Ад рэдакцыі.

“Ідзі прэч, чалавеча,
Не хадзі сюды –
таму што я чорная і старая.
Цыганы, хадзеце сюды,
зайграем вам,” –

так сьпявае чэская цыганская сьпявачка Вера Біла.

Скінхэды зьбілі цыгана, які выйшаў на плошчу сьвяткаваць перамогу чэскай хакейнай зборнай разам з чэхамі…

Ці могуць цыганы стаць інтэграванай часткай эўрапейскага грамадзства? Чым яны адрозьніваюцца ад нецыганоў? Што для іх пачуцьцё Радзімы і свабоды?

Пра гэта – ў заўтрашняй перадачы Алены Ціхановіч “Карлаў Мост”, якая будзе прысьвечаная чэскім цыганам.
XS
SM
MD
LG