Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ ПЕРАСЬЛЕДУЮЦЬ СЯМ'Ю ЛІДЭРА МЯСЦОВАЙ СУПОЛКІ МАЛАДОГА ФРОНТУ


Алег Супрунюк, Берасьце

Загад наведаць кватэру, дзе жыве Сяржук Бахун, судовыя выканаўцы атрымалi пасьля таго, як берасьцейскi маладафронтавец не сплацiў штраф памерам у 200 мiнiмальных заробкаў. Гэтае пакараньне было вынесенае Бахуну судом Ленiнскага раёну Берасьця за тое, што 10 сьнежня мiнулага году ён распаўсюджваў у родным горадзе тэкст Усеагульнай Дэклярацыi правоў чалавека. Лiдэр мясцовай арганiзацыi "Маладога Фронту" тады не пагадзiўся з высунутым супраць яго абвiнавачваньнем у правядзеньнi несанкцыянавага пiкету. Далейшыя спробы абскардзiць судовае рашэньне былi беспасьпяховымi.

Паколькi адмiнiстрацыйны штраф ня быў сплочаны, судовыя выканаўцы абвесьцiлi пра свой намер апiсаць маёмасьць маладафронтаўца. Але ягоная мацi – Тамара Ўладзiмераўна – паведамiла, што ў хаце няма каштоўных рэчаў, якiя належаць асабiста Сяржуку. Тады судовыя выканаўцы прапанавалi iншы варыянт: каб Сяржук Бахун напiсаў заяву ў абласны суд з просьбай замянiць гэты штраф арыштам. Але спадар Бахун сваёй вiны не прызнае i лiчыць, што яго спрабуюць запалохаць напярэдаднi прэзыдэнцкiх выбараў.

Дарэчы, берасьцейскi кiраўнiк "Маладога Фронту" сьцьвярджае, што гэтае запалохваньне тычыцца ня толькi яго асабiста, але i бацькоў. Месяц таму была звольненая з працы мацi, цяпер адмiнiстрацыя аб'яднаньня "Брэстплодгароднiнапрам" cтавiць пытаньне аб скасаваньнi працоўнага кантракту з бацькам – Пятром Бахуном. Суседзi, сваякi ды калегi па працы ня лiчаць усе гэтыя захады выпадковасьцю i зьвязваюць iх выключна з актыўнай дзейнасьцю Сяржука Бахуна ў моладзевай апазыцыйнай арганiзацыi.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG