Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛАДЫ ФРОНТ НАЛАДЗІЎ УДЗЕЛЬНІКАМ САМІТУ СВАЮ СУСТРЭЧУ


Віталь Цыганкоў, Менск

(Севярынец: ) "Малады Фронт арганізаваў Саміту СНД урачыстую сустрэчу. Па-першае, з самай раніцы на телевізійным дроце паміж двума 20-павярховымі дамамі на скрыжаваньні вуліц Багдановіча і Варвашэні зьявіўся велізарны (5 на 2,5 мэтры) сьцяг Эўразьвязу.

Сьцяг было добра відаць і з гатэлю "Плянэта", дзе разьмесьцілася расейская дэлегацыя, і нават з рэзыдэнцыі. Гэты сьцяг сымбалізаваў, што Беларусь ня пойдзе ў тую "Азіёпу", куды яе цягне Аляксандар Лукашэнка і СНД".

Прыблізна ў 15.20 адбылася яшчэ адна акцыя. Сябар Маладога Фронту Іван Тамашэвіч праехаў на роліках зь бел-чырвона-белым сьцягам за сьпіной ад менскай штаб-кватэры СНД па вуліцы Кірава да рэзыдэнцыі Лукашэнкі. На яго глядзелі й міліцыянты, і мінакі, і чыноўнікі, і злавіць хлопца змаглі толькі каля мэтро "Кастрычніцкая". Тамашэвіча выпусьцілі праз паўтары гадзіны, ня склаўшы на яго пратаколу.
XS
SM
MD
LG