Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПІКЕТ ЛЯ БЕЛАРУСКАЙ АМБАСАДЫ Ў ВАРШАВЕ


Сяргей Навумчык, Прага

Падчас пікету ў амбасаду быў перададзены зварот да беларускіх уладаў, пад якім свае подпісы паставілі прадстаўнік АГП у Польшчы Ян Глябовіч, дэпутат Сойму Войцэх Аркушэўскі, генэральны сакратар Маладых Дэмакратаў Ян Артымоўскі і генэральны сакратар Маладых Кансэрватараў Адам Янчак.

Мы зьвязаліся з адным з арганізатараў пікету Янам Глябовічам.

(Глябовіч: ) “Сэнс пікету быў даўно вядомы – ён праводзіўся ў межах акцыі, якую ладзіць у Беларусі і па-за яе межамі АГП у падтрымку зьніклых людзей. Польская грамадзкасьць паставілася да пікету з зацікаўленьнем. Беларуская амбасада рэагавала на пікет нэрвова. Мы хацелі ім уручыць зварот да беларускіх уладаў. На жаль, выйшаў толькі адзін прадстаўнік невядомага рангу, які і забраў гэтую заяву”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG