Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГРАМАДЗКАСЬЦЬ РЭГІЁНАЎ – ЗА ДОМАША


Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты.

На першую старонку вынесеныя паведамленьні пра зьезд грамадзкасьці рэгіёнаў Беларусі, які прайшоў на ў канцы мінулага тыдня ў Менску, і пра міжнародны форум па свабодзе аб'яднаньняў, што быў праведзены напрыканцы траўня ў Маскве на ініцыятыву Міжнароднай арганізацыі працы, Міжнароднай Канфэдэрацыі Свабодных прафсаюзаў і Цэнтру міжнароднай прафсаюзнай салідарнасьці АФТ-КПП разам з трыма расейскімі прафсаюзамі. Пазначаныя тэмы больш падрабязна працягваюцца адпаведна на шостай і сёмай старонках "Рабочага". Ёсьць магчымасьць пазнаёміцца з рэзалюцыяй, прынятай зьездам грамадзкасьці, дзе выказваецца падтрымка магчымаму кандыдату ў прэзыдэнты Сямёну Домашу. Побач – урыўкі з выступу Сямёна Домаша на згаданым зьезьдзе і камэнтар да выступу.

Зь невялікіх інфармацыйных паведамленьняў складаецца другая і трэцяя старонкі нумару. Прафсаюзы паведамляюць пра падпісаньне Генэральнага пагадненьня на 2001-2003 гг. Рэгіяналка Свабоднага прафсаюза Беларускага абараніла працаўнікоў аршанскай фірмы "Лёс" ад незаконнага спагнаньня зь іх адміністрацыяй грашовых сродкаў. Прэзыдыюм адстойвае патрабаваньне аб падвышэньні заробкаў музэйных работнікаў. Малады Фронт правёў чарговую акцыю, якая нф гэты раз прысьвечана сьвяту вайскоўцаў-памежнікаў. "Даеш новага прэзыдэнта, а былога – за мяжу" – патрабавала моладзь…

Традыцыйная тэматычная старонка "Гаспадыня лёсу" на гэты раз бліжэй знаёміць чытача зь вядомым грамадзкім дзеячом, старшынёй Беларускай партыі "Надзея" Валянцінай Палевіковай. За што ж змагаецца "Надзея"? "Трэба стварыць заканадаўчую базу, пабудаваць прававыя, эканамічныя адносіны ў грамадзтве так, каб ні жанчыны, ні мужчыны, ні дзеці не былі заціснутыя ў правах. Бессэнсоўна прымаць нейкія праграмы, калі няма фундамэнта. "Надзея" хоча стварыць гэты падмурак, на якім можна будаваць цывілізаванае грамадства," – гаворыцца ў публікаці, якая мае назву "Мужчыны кіруюць, а жанчыны ствараюць…”

І, нарэшце, разважаньнем на тэму “Ці ўмеем мы адпачываць?” заканчваецца першы летні нумар "Рабочага". Гутарку з журналістам і фотамастаком Сяргеем Плыткевічам, які запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у фэстывалі "Вучыся адпачываць", што адбудзецца 3 чэрвеня ў Раўбічах, правяла Святлана Мікалаева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG