Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗА ПЛЯКАТ “АБАРОНІМ БЕЛАРУСЬ!” - ШТРАФ


Любоў Лунёва, Менск

Генадзя Пляшка абвінавацілі ў тым, што 18 траўня на праспэкце Скарыны падчас правядзеньня акцыі "Жывы ланцуг неабыякавых людзей" ён трымаў плякат "Абаронім Беларусь!" Судзьдзя Валер Жданок палічыў гэта парушэньнем грамадзкага парадку.

Яшчэ адзін сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ — дацэнт Політэхнічнай акадэміі Мікола Анцыповіч, якому пры затрыманьні амонаўцы пашкодзілі нагу, сёньня наведаў Цэнтральны суд. Спадар Анцыповіч заявіў, што трэба апытаць сьведкаў, якія 18 траўня былі разам зь ім на Кастрычніцкай плошчы. Судзьдзя Натальля Вайцяховіч прызначыла паседжаньне на 7 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG