Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЁНЬНЯ БЕЛАРУСКІЯ ЖУРНАЛІСТЫ СУСТРЭНУЦЦА З ФРАЙМУНТАМ ДУВЭ, УПАЎНАВАЖАНЫМ АБСЭ Ў ПЫТАНЬНІ СВАБОДЫ СМІ


Уладзімір Глод, Менск

Арганізатарам форуму выступае спадар Дувэ. Нагадаем, што гэтую сустрэчу спачатку плянавалі правесьці ў Менску пры канцы сакавіка, але на просьбу беларускіх уладаў Фраймут Дувэ пагадзіўся перанесьці свой візыт на апошнюю дэкаду красавіка.

У красавіку ж урад Беларусі нечакана адмовіўся выдаць візу на ўезд Даяне Максі — старшай дарадцы ўпаўнаважанага АБСЭ, якая павінна была суправаджаць яго ў паездцы. Тады спадар Дувэ быў вымушаны адмяніць візыт, бо, паводле ягонай заявы, "ніводная краіна-сябар АБСЭ ня можа дыктаваць сваёй волі якой-небудзь інстытуцыі АБСЭ".

У складзе дэлегацыі беларускіх журналістаў — прэзыдэнт Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Жана Літвіна, віцэ-прэзыдэнт БАЖу Эдуард Мельнікаў, кіраўнік Цэнтру прававой абароны журналістаў Міхаіл Пастухоў, экспэрт Цэнтру Юры Тапарашаў ды іншыя.
XS
SM
MD
LG