Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WASHINGTON POST: ЗАХАД НЯ БАЧЫЦЬ ТРАГЕДЫІ ЧАЧЭНІІ


Мікола Іваноў, Прага

У той мамант, – чытаем на старонках Washington Post, – калі высокапастаўленыя прадстаўнікі заходніх урадаў не шкадуюць высілкаў, каб спыніць праліцьцё крыві на Балканах і на Блізкім Усходзе, значна больш крывая вайна, якая адбываецца зусім побач, ігнаруецца амаль усімі, за выключэньнем некалькіх праваабарончых групаў і невысокага рангу дыпляматаў .

Апошнія дні былі для Чачэніі тыповымі. 11 чалавек загінула ў сталіцы Грозным, сярод іх трое дзяцей. Расейскія верталёты зрабілі 11 атакаў на горныя вёскі на поўдні. А новы расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў выступіў на судовым працэсе ў абарону палкоўніка, якога абвінавачваюць у згвалтаваньні і забойстве 18-гадовай чачэнскай дзяўчыны. Гэта адзін з тысяч падобных выпадкаў, які ўдалося давесьці да суду. Але ніводная з гэтых падзеяў ня выклікала вялікай увагі грамадства – ні на Захадзе, ні ў самой Расеі.

Магчыма, у гэтым палягае галоўнае дасягненьне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, які 20 месяцаў таму распачаў другую чачэскую вайну. Пуцін ня выканаў амаль ніводнага са сваіх абяцаньняў у справе Чачэніі. Ён ня змог – так як ён абаяцаў расейскаму народу – вынішчыць чэчэнскі рух супраціву, нягледзячы на страты як мінімум 3 тыс. расейскіх жаўнераў і 30 тысячаў чачэнцаў. Баі адбываюцца штодня. Кожны тыдзень гінуць сотні людзей. Пуцін ня здолеў – так як ён гэта абяцаў Захаду – спыніць грубыя парушэньні правоў чалавека з боку расейскай арміі. Ён нават не правёў сур’ёзнага расьсьледаваньня ў справе целаў 51 чачэнца, якія былі знойдзеныя каля расейскай ваеннай базы тры месяцы таму. Пуцін нават адмовіўся ад свайго шырока распрапагаванага абяцаньня, якое ён даў у студзені сёлета, скараціць колькасьць расейскай арміі з 80 да 20 тысячаў жаўнераў. Але вывад войскаў быў замарожаны пасьля таго, як армія скарацілася ўсяго на 5 тыс. жаўнераў.

Аднак спадар Пуцін, – піша Washington Post, – дасягнуў выразных посьпехаў у зьмягчэньні ўнутрырасейскага і міжнароднага супраціву вайне, якая не саступае, паводле сваёй жорсткасьці і рабурэньняў, нядаўнім балканскім войнам. Пасьля ўрадавай кампаніі супроць незалежнага телеканалу НТВ, які заслужыў сваю высокую рэпутацыю незалежным асьвятленьнем чачэнскага канфлікту, цяпер у расейскіх мэдыях аб’ектыўная інфармацыя пра Чачэнію вельмі рэдкая зьява. Бальшыня газэтаў і телестанцыяў падаюць урадавую інфармацыю. Між тым, спробы Арганізацыі Бяспекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе і Арганізацыі Аб’еднаных Нацый накіраваць назіральнікаў ці прадстаўнікоў праваабарончых арганізацыяў у Чачэнію ігнаруюцца. Не аднойчы Пуцін заяўляў эўрапейскім міністрам, што назіральнікі АБСЭ пажаданыя асобы, але пазьней дазваляў свайму міністэрству абароны блякаваць іх візыт на падставе меркаваньняў бясьпекі.

Заходнія ўрады амаль прызвычаілся да дзяжурнай крытыкі Чачні. На міжнародных канфэрэнцыях прыймаюцца рэзалюцыі, праблема згадваецца сярод найважнейшых пытаньняў, якія абмяркоўваюцца падчас двухбаковых перамоваў. Але выказваньні заклапочанасьці, як і хлусьлівыя адказы Расеі, маюць выключна фармальны характар. Выглядае, што ніводзін урад, уключна з адміністрацыяй прэзыдэнта Буша, не хацеў бы, каб Чачня магла сур’ёзна ўскладніць адносіны з Пуціным. І ў гэтым вакууме зацікаўленасьці сыстэматычнае руйнаваньне чачэнскіх вёсак і катаваньне расейскімі вайскоўцамі арміяй цывільных жыхароў працягваецца.

Узьнікае пытаньне, – чытаем на старонках амэрыканскай газэты Washington Post, – чаму ўрад, які вядзе гэткую вайну, падаўляе праўдзівую інфармацыю пра вайну і адмаўляе міжнародным праваабарончым арганізацыям у іх законным праве манітараваць парушэньні правоў чалавека, будуць вітаць на штогадовым саміце багатых дэмакратыяў? Лідэры “вялікай сямёркі” павінны адказаць на гэтае пытаньне перад тым, як яны сустрэнуцца ў Італіі гэтым летам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG