Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭЛЕГАЦЫЯ ФІНСКАГА ПЭН-КЛЮБУ НАКІРАВАЛАСЯ Ў БЕЛАРУСЬ


Якуб Лапатка, Гэльсынкі

У працягу двух апошніх месяцаў, калі рыхтавалася паездка, адбылося некалькі сустрэч, дзе даводзілася распавядаць людзям (а пісьменьнікі і журналісты – людзі цікаўныя) пра гісторыю Белаурсі, высьвятляць адносіны і суадносіны зь Вялікім Княствам Літоўскім. Напрыклад, тое, што беларуская мова была афіцыйнай мовай ВКЛ, зьдзіўляла многіх да шоку.

Асабліва ж фіны цікавіліся сучаснай Беларусьсю. Многія зь іх проста не даюць веры, што Беларусь – гэта нават яшчэ болей гратэскная дзяржава, чым былы Савецкі Саюз, дзе свабода слова і іншыя правы грамадзянаў заціснутыя яшчэ болей, чым пры Сталіне ці Брэжневе.

Я запытаўся ў некалькіх чалавек, чаму яны хочуць трапіць у Беларусь. Гаворыць супрацоўніца газэты “Ню Тід” Тэрэза Норрэн:

(Норрэн: ) “Я еду туды таму, што гэта апошні ў Эўропе асколак Савецкага Саюзу, дзе зусім няма дэмакратыі. Я хацела б сустрэцца з людзьмі, паслухаць іх, бо мы ўсё ж эўрапейцы і ўсе беларускія падзеі адбываюцца ў цэнтры Эўропы. Зараз Беларусь даволі вядомая краіна і мне хацелася б пашырыць веды пра наш сьвет”.

А вось думка паэта Кары Савінеемі:

(Савінеемі: ) “Я родам з Карэйскага паўшыйку і таму заўсёды цікаўлюся суседзямі, хоць Беларусь і далёкі сусед, але ж гэта – эўрапейская краіна, і тое, што, на жаль даволі мала, пішуць нашыя газэты пра падзеі ў Беларусі, выклікае трывогу і цікаўнасьць. А таму лепей за ўсё паглядзець сваімі вачыма”.

Паэт Кьямарс Бангбані, іранец, грамадзянін Фіндляндыі:

(Бангбані: ) “Мне хацелася б даведацца болей пра становішча ў Беларусі пасьля Чарнобылю, пра становічша журналістаў ды іншых творчых людзей”.

Супрацоўніца фінскага Юлейсрадыё Крыстына Роткірх:

(Роткірх: ) “Зараз у краіне цяжкое і незразумелае становічша, таму трэба мець шмат кантактаў, каб зразумець, што там сапраўды адбываецца. Самае галоўнае – сустрэцца зь людзьмі, пагутарыць зь імі. Я была там раней і лічу, што Беларусь – гэта цікавая і прыязная краіна. Вельмі шкада, што зараз зь яе стварыўся нейкі нэасталінскі анкляў у цэнтры Эўропы”.

Агульная ж ідэя паездкі такая: пабачыць на свае вочы і напісаць пра тое. Пэн-клюб – арганізацыя непалітычная, але, на жаль, і праблемы са свабодай слова, і зьнікненьні вядомых людзей – гэта вынікі той палітыкі, што вядзецца ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG