Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЫЛАЯ ЮГАСЛАЎСКАЯ РЭСПУБЛІКА МАКЕДОНІЯ ЗНОЎ АПЫНУЛАСЯ ПАД ПАГРОЗАЙ ВАЙНЫ


Віталь Тарас, Прага

Як паведамляе агентцва АР, паўстанцы абяцаюць спыніць баявыя дзеяньні ў абмен на амністыю пад гарантыю альбанскай часткі ўрадавай кааліцыі. Паводле дамоўленасьці, інсургенты атрымалі б таксама права вета ў рашэньнях, якія закранаюць правы альбанскага насельніцтва Македоніі.

Прэзыдэнт Македоніі Барыс Трайкоўскі заклікаў альбанскіх лідэраў ва ўрадзе адмежавацца ад гэтага пагадненьня.

Паводле ягоных словаў , гэтае пагадненьне “азначае, што этнічныя альбанцы абвесьцілі вайну македонскаму народу”.

Лідэры Альбанскай партыі за дэмакратычнае разьвіцьцё і Дэмакратычнай партыі альбанцаў сказалі, што пагадненьне было заключанае са згоды ўраду, і што мір у Македоніі ўжо блізкі. Аднак, прэмьер-міністар Любча Георгіеўскі абвінаваціў абедзьве партыі ў змове з паўстанцамі:

(Георгіеўскі: ) “ Гэта зьдзелка паміж тэрарыстамі і ўзброенымі групоўкамі з аднаго боку і законннымі прадстаўнікамі альбанскіх палітычных партыяў.”

Эўрапейскі Зьвяз, са свайго боку, заявіў, што паўстанцам няма мейсца за сталом перамоваў. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан гэтаксама жорстка асудзіў згаданае пагадненьне.

Паводле амэрыканскай газэты Washington Post , прадстаўнікі ЗША і Эўрапейскага зьвязу лічаць, што іх увёў у зман былы амэрыканскі дыплямат Роберт Фроўік, які працуе пасланьнікам АБСЭ на Балканах. На іх думку, распачынаючы свой удзел у дэлікатнай місыі перамоваў з паўстанцамі, ён ад самага пачатку павінен быў таксама ўсьведамляць магчымыя наступствы для Захаду.

Прэсавая служба прэзыдэнта Трайкоўскага рэзка скрытыкавала дыплямата і паведаміла, што македонскія ўлады больш ня маюць патрэбы ў ягоных паслугах. Фроўік, які вылецеў у Бухарэст, перад адлётам са сталіцы Македоніі Скопле адмовіўся ад камэнтароў.

На думку брытанскай Financial Times, ягоная роля застаецца няяснай. Фроўік зьўляецца асабістым пасланьнікам цяперашняга старшыні АБСЭ, міністра замежных справаў Румыніі Мірча Джэана. Фроўік працаваў у Македоніі апошнія 6 тыдняў, спрабуючы зблізіць пазыцыі славянскіх і альбанскіх партыяў. Прадстаўнікі АБСЭ цьвердзяць, што ім ня вядома, чым мяноўна ён там займаўся.

Washington Post лічыць, што сумесная крытыка пагадненьня з боку ЗША і ЭЗ сьведчыць аб іх агульным нежаданьні прызнаваць альбанскіх паўстанцаў, якія распачалі сёлета ў лютым паўнамаштабную вайну супраць македонскага ўраду.

Тым часам, на поўночы рэспублікі аднавіліся баі. Міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы сёньня паведамляюць пра гібель сямі чалавек у выніку абстрэлу ўрадавымі гэлікоптэрамі некалькіх паселішчаў. Лідэр паўстанцаў вядомы як камандор Саколі сказаў, што шасьцёра загіблых –ягоныя крэўныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG