Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАЦЛАЎ ГАВЭЛ: НЯ ВЕДАЮ, ШТО МЕЛА Б НАТО З ТАГО, КАБ НАПАЛА НА СПАДАРА ЛУКАШЭНКУ


ул. інф.

Адно зь іх пытаньняў прэзыдэнту Чэхіі, якая, як вядома, нядаўна далучылася да НАТО, – ці пагражае гэты альянс Беларусі, як гэта сьцьвярджае Аляксандар Лукашэнка. Вось што адказаў прэзыдэнт Гавэл:

(Гавал: ) “Я мяркую, што Беларусь не павінна баяцца альянсу. Ён ня мае агрэсыўных намераў. Іх не было, зрэшты, і ў часе халоднай вайны. Гэта – абаронны альянс, яго сэнсам было – абараняць заходнія дэмакратыі ва ўсёй эўраатлянтычнай прасторы ад далейшага пашырэньня камунізму, камуністрычнага путчызму і гэтак далей. Альянс ня меў на мэце сягаць недзе далей за межы сяброўскіх краінаў, што мы бачылі, напрыклад, тады, як былі акупаваныя Чэхаславаччына ці Вугоршчына – ніякі альянс нам на дапамогу не прыйшоў. Зразумела чаму – бо створаны для сваёй абароны.

Не ведаю, што б з таго меў альянс, калі б напаў на спадара Лукашэнку…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG