Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГЕНЭРАЛА КАЗЛОЎСКАГА НЕ ПУСКАЮЦЬ НА ЗЬЕЗД ПІСЬМЕНЬНІКАЎ?


Валянціна Аксак, Менск

У прэс-рэлізе сьцьвярджаецца, што ў мінулую нядзелю ў часе зьезду Таварыства беларускае мовы старшыня Саюзу пісьменьнікаў Уладзімер Някляеў пэрсанальна запрасіў Паўла Казлоўскага прыняць удзел у пісьменьніцкім зьездзе, які мае быць 29 траўня.

Спадар Казлоўскі падрыхтаваў вітальнае слова да пісьменьнікаў, але потым высьветлілася, што на зьездзе яго ніхто не чакае, таму што там "зьбіраюцца выключна пісьменьнікі".

Прэсавая служба спадара Казлоўскага сьцьвярджае, што на пісьменьніцкім зьезьдзе будзе Аляксандар Лукашэнка і таму, маўляў, госьці зь іншымі палітычнымі поглядамі там непажаданыя.

Як мне паведаміў літкансультант Саюзу пісьменьнікаў Яўген Каршукоў (нікога з кіраўнікоў Саюзу знайсьці не ўдалося), спадара Казлоўскага, як і іншых грамадзкіх дзеячаў, на свой зьезд пісьменьнікі не запрашалі з прычыны адсутнасьці мажлівасьці прыняць гасьцей. Рэч у тым, патлумачыў спадар Каршукоў, што ў пісьменьніцкай арганізацыі цяпер больш за пяцьсот сябраў, а заля Дома літаратараў, дзе будзе зьезд, можа зьмясьціць толькі 350 чалавек.

Што ж тычна пэрсанальных запросінаў ад Уладзімера Някляева, то, паводле словаў Яўгена Каршукова, гэтымі функцыямі ён не надзелены, паколькі функцыі кіраўніка Саюзу выконвае цяпер Вольга Іпатава. Больш за тое, сьпіс запрошаных вызначала адмыслова скліканая 22 траўня рада. Кіраўнік краіны, паводле словаў Яўгена Каршукова, у гэтым сьпісе ня значыцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG