Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛЕВЫЯ ПРАПАНУЮЦЬ “ПАЛАЦЕ ПРАДСТАЎНІКОЎ” ПАЗБАВІЦЦА АД “ПЯТАЙ КАЛЁНЫ ЗАХАДУ” – ІВАНА ПАШКЕІВЧА


Алена Ціхановіч, Прага

(Пашкевіч: ) “Гэта ня першы напад левых колаў, камуністаў на мяне. Яшчэ калі я займаў вялікую пасаду ў адміністрацыі прэзыдэнта, некаторыя дэпутаты-камуністы пісалі артыкулы, у якіх называлі мяне “пасобнікам Захаду”, і быў нават артыкул пад назвай “Якому прэзыдэнту служыць Іван Пашкевіч?” Падзагаловак быў там такі: “Служыць Клінтану”. Левых радыкалаў, асабліва тых, што знаходзяцца ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі палохае тое, што мой праект якраз дазваляе правесьці выбары дэмакратычна, адкрыта і поўна для ўсіх прэтэндэнтаў на пасаду прэыздэнта, а ня граць у дуду пад нейкага аднаго палітыка”.

(Ціхановіч: ) “Вы знаёмыя з ініцыятывай, якую цяпер вылучае пяцёрка апазыцыйных кандыдатаў – яны хочуць унесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства. Наколькі гэта рэальна?”

(Пашкевіч: ) “Калі ідзе пра заканадаўства, то аб гэтым ужо гаварыць позна. Па-першае, таму, што пастанова, якую прыме парлямэнт – а як вы ведаеце, толькі ніжняя палата мае права прызначыць і дату выбараў, і, самае галоўнае, распрацаваць мерапрыемствы па іх правядзеньні. Дата не прызначаная, а будзе абмяркоўвацца гэтае 9-га верасьня, таму парлямэнт павінен прыняць пастанову да 9 чэрвеня. Часу зусім не засталося”.

Іван Пашкевіч таксама нагадаў, што зараз у так званай “палаце прадстаўнікоў” падрыхтаваныя тры праекты пастановы аб даце выбараў – рабочай групы, дэпутата Абрамавай і дэпутата Пашкевіча.
XS
SM
MD
LG