Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНОНС


Ад рэдакцыі.

Свае вершы на Свабоду ўжо даслалі нам:

Ангельская паэтка і складальніца першае анталёгіі беларускае паэзіі па-ангельску Вера Рыч, партугальскі паэт, прэзыдэнт Партугальскага ПЭН-цэнтру Казіміра дэ Брыта, віетнамскі паэт, які за свае вольналюбівыя творы змушаны жыць ў выгнаньні, Нгуэн Хоан Бао Віет, расейскі паэт і генэральны дырэктар рускага ПЭН-цэнтру Аляксандар Ткачэнка.

Сваё жаданьне далучыцца да стварэньня паэтычнае анталёгіі вершаў на свабоду Беларусі выказалі паэты са Швайцарыі і Літвы, Ганы і Латвіі, Франціі і Ўкраіны, Швэцыі і Польшчы, Фінляндыі і Армэніі, Нямеччыны і Азэрбайджану…

Але пачынаюць гэты цыкль Нобэлеўскія ляўрэаты.

І першы зь іх – віленчук па нараджэньні, патомны грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага паводле самаўсьведамленьня, ачольнік каліфарнійскіх Музаў паводле сталага месца паэтычнае самоты, кракаўскі пацьвельнік вялікапольскае фанабэрыі, валадар найвышэйшае сьвятовае прэміі ў літаратуры за1980 год.

Чэслаш Мілаш – у нядзелю, 27 траўня, у нашай праграме “ВЕРШ НА СВАБОДУ”
XS
SM
MD
LG