Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЭ-СТАРШЫНЯ СОЙМУ ЛАТВІІ: ВІЗЫТ ЛАТЫСКІХ ДЭПУТАТАЎ НЯ БЫЎ АФІЦЫЙНЫМ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

(Ражукс: ) “Мы вольная дэмакратычная краіна, і мы ня можам абмяжоўваць правоў ніводнай фізычнай асобы, тым больш сябра парлямэнту на свабоду перамяшчэньняў, свабоду паехаць у тую краіну сьвету, у якую яму трэба. У той самы час я мушу сказаць, што прэзыдыюм парлямэнту Латвіі разгледзеў ідэю паездкі пяці дэпутатаў і не зацьвердзіў візыт такой дэлегацыі ў якасьці афіцыйнага з прычыны стану правоў чалавека ў Беларусі.

Яны паехалі ў Беларусь як прыватныя асобы. Яны маюць права паехаць у Беларусь, але ня маюць права выступаць там ад імя парлямэнту ці ад імя дзяржавы”.

На пытаньне пра агульнае стаўленьне парлямэнту Латвіі да рэжыму ў Беларусі Спадар Ражукс сказаў:

(Ражукс: ) “Нашыя ўзаемаадносіны на парлямэнцкім узроўні грунтуюцца на рэкамэндацыях і адпаведных дакумэнтах Рады Эўропы. Яны даюць накірунак нашай дзейнасьці. Таму мы лічым, што які б там ні было афіцыйны візыт парлямэнцкай дэлегацыі альбо прадстаўнікоў дзяржавы мусіць праходзіць у згодзе з духам згаданых дакумэнтаў.

Што тычыцца двухбаковых адносінаў, то на ўзроўні выканаўчай улады гэтыя адносіны мусяць падтрымлівацца як адносіны паміж суседзямі з мэтай узаемнай выгоды і найлепшых адносінаў. Але гэта практычны бок жыцьця. Ён датычыць, напрыклад, перасоўваньня асобаў. У нас жыве вялікая беларуская меншасьць і на гэта трэба зважаць. А на парлямэнцкім узроўні мы трымаемся рэкамэндацыяў Рады Эўропы”.

31 траўня і 1-2 чэрвеня будзе сумеснае паседжаньне Паўночнай Рады і Балтыйскай Асамблеі, а потым паседжаньне Балтыйскай Рады і 18 сэсія Балтыйскай Асамблеі. Напярэдадні гэтых форумаў сьпікер літоўскага парляманту Вітаўтас Ландсбэргіс прапанаваў рэзалюцыю супраць аднаўленьня СССР (ён узгадаў Расею, Беларусь і Ўкраіну). Літоўская і латыская дэлегацыі адхілілі гэтую прапанову, але гэта не азначае, што у часе форуму не паўстануць падобныя пытаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG