Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА ПРЫБЫЎ У ЕРЭВАН


Юры Сьвірко, Ерэван

Перад гэтым у Ерэван прыляцеў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, якога сустракаў асабіста прэзыдэнт Армэніі Робэрт Качаран. Праўда, кажуць, што з усіх пяці прэзыдэнтаў, што маюць браць удзел у саміце сябраў Дамовы калектыўнае бясьпеік СНД, Робэрт Качаран сустракаў толькі свайго расейскга калегу. Таму Аляксандару Лукашэнку ня можа быць крыўдна.

Хаця мушу зазначыць, што ўсе захады бясьпекі сёньня ў Ерэване, дзе былі перакрытыя абсалютна ўсе цэнтральныя вуліцы, скіраваныя на забесьпячэньне асабістай бясьпекі Ўладзімера Пуціна. Я абсалютна проста, без праблем, праехаў на звычайнай “Волзе” з цэнтру Ерэвана ў аэрапорт Звартноц, і мяне нават ніхто са службы бясьпекі не спыніў, хаця яны стаялі праз кожныя некалькі дзясяткаў мэтраў уздоўж трасы з гораду ў аэрапорт.

Трэба адзначыць, што сёньня афіцыйных мерапрыемстваў у Ерэване ня будзе. Сам саміт калектыўнай бясьпекі распачнецца заўтра а дзявятай гадзіне раніцы мясцовага часу. Увечары заплянаваны прыём ад імя прэзыдэнта Армэніі Робэрта Качарана. Відавочна, што ўсе галоўныя падзеі адбудуцца ў Ерэване заўтра.

Нагадаю таксама, што ў суботу і нядзелю адбудзецца асобны візыт Аляксанадра Лукашэнкі ў Армэнію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG