Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СМАРГОНІ ЗА ВЫКАРЫСТАНЬНЕ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАГА СЬЦЯГА ДА ТРОХ СУТАК АРЫШТУ ЗАСУДЗІЛІ АКТЫВІСТА КХП БНФ


Алена Ціхановіч, Прага

13 траўня, напярэдадні афіцыйнага дня дзяржаўнага герба і сьцяга, Туравец прайшоў па Смаргоні зь бел-чырвона-белым сьцягам і плякатам “Гэта наш родны беларускі сьцяг”.

Тураўца сёньня судзілі за несанкцыянаваны пікет і выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі. Вынесенае пакараньне – трое сутак арышту.

Віктар Туравец зьбіраецца абскардзіць судовае рашэньне, бо ня лічыць сваю акцыю пікетам. Ён таксама нагадаў суду, што бел-чырвона-белы сьцяг у свой час быў прыняты ў якасьці дзяржаўнага сымбалю законнай уладай – Вярхоўным Саветам Беларусі.

(паводле інфармацыі сябра Сойму КХП БНФ Віктара Шоця)
XS
SM
MD
LG