Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЬВЯЗ БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТЫЧНЫХ УЦЕКАЧОЎ ВЫСТУПІЎ З ЗАЯВАЙ У СПРАВЕ СЫЧЭЎСКАГА


Алена Радкевіч, Прага

(Абадоўскі: ) “Вельмі нэгатыўная рэакцыя тут, у Польшчы. Разгарнулася вялікая дыскусія наконт прамовы спадара Сычэўскага на “Ўсебеларускім Сходзе”. Выступае вельмі шмат беларускай моладзі – гэта Беларускае згуртаваньне студэнтаў, гэта Саюз беларусаў. Яны вельмі нэгатыўна ацэньваюць памову Сычэўскага.Тон заяваў такі – ня ўсе беларусы падзяляюць эканамічны курс Лукашэнкі, яны ня хочуць падтрымліваць нелегітымнага прэзыдэнта, а таксама раяць спадару Сычэўскаму не выказвацца ад імя ўсёй беларускай меншасьці на Беласточчыне, бо шмат тутэйшых беларусаў падтрымліваюць беларускую апазыцыю і не хацелі б мець ніякіх адносінаў з Лукашэнкам”.

(Радкевіч: ) “З Вашага пункту погляду, якія наступствы можа мець выступ спадара Сычэўскага для самога Беларускага Грамадзка-Культурнага таварыства ў Польшчы і для палітычнага лёсу Сычэўскага?”

(Абадоўскі: ) “Калі ідзецца пра лёс самога Сычэўскага, дык, па-першае, палова БГКТ ня хоча бачыць яго па пасадзе старшыні, па-другое, Саюз левых дэмакратаў Польшчы таксама асудзіў заяву Сычэўскага, і хутка будзе праведзеная прэсавая канфэрэнцыя, на якой паведамяць, якія захады да яго будуць прынятыя з боку Саюза левых дэмакратаў”.
XS
SM
MD
LG