Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНГ АБСЭ Ў АДМЫСЛОВАЙ ЗАЯВЕ АБВЕРГЛА АБВІНАВАЧАНЬНІ БЕЛАРУСКІХ УЛАДАЎ


Алена Радкевіч, Прага

"Кансультацыйна-назіральная група АБСЭ ў Беларусі лічыць крытыку і пагрозьлівае стаўленьне намесьніка прэм’ер-міністра і міністра замежных справаў Беларусі неабгрунтаванымі. Некалькі разоў КНГ АБСЭ тлумачыла пазыцыю, якая сфармавалася ў выніку кансультацыяў АБСЭ наконт разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі і працы КНГ АБСЭ. Нельга адмаўляць існаваньня сур’ёзных супярэчнасьцяў, і гэта мусіць прывесьці да новых высілкаў, накіраваных на пераадоленьне гэтых разыходжаньняў. У сьвятле кансультацыяў, якія былі праведзеныя зь дзейным старшынём АБСЭ 18 траўня 2001 году, КНГ АБСЭ цалкам гатовая працягваць супрацоўніцтва з урадам дзеля падтрымкі дэмакратычных пераўтварэньняў. Быў унесены шэраг прапановаў.

Падчас Стамбульскага саміту АБСЭ у лістападзе 1999 году кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў абавязалі Кансультацыйна-назіральную групу АБСЭ ў Беларусі працягнуць супрацоўніцтва з урадам, апазыцыйнымі партыямі і няўрадавымі арганізацыямі, каб садзейнічаць вырашэньню канстытуцыйных супярэчнасьцяў і дапамагчы правесьці свабодныя і справядлівыя выбары. КНГ гэтак і дзейнічала і рыхтавала справаздачу дзейнаму старшыню АБСЭ і Сталай радзе ўсіх краінаў-сябраў АБСЭ.

Нядаўнія публічныя выказваньні прадстаўнікоў КГБ накіраваныя на дыскрэдытацыю КНГ АБСЭ ў вачох беларускай грамадзкасьці".
XS
SM
MD
LG