Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД У МАГІЛЁВЕ ЗАДАВОЛІЎ ПАЗОЎ АКТЫВІСТА СВАБОДНАГА ПРАФСАЮЗУ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Адзін зь лідэраў Свабоднага прафсаюзу аўтазаводу, інжынэр-канструктар Барыс Бухель зьвярнуўся ў суд адразу пасьля таго, як летась у лістападзе яго звольнілі з працы. Суд зацягнуўся на працяглы час, таму што апальны інжынэр запатрабаваў экспэртаў.

Як ужо паведамляла Радыё Свабода, спадар Бухель летась быў звольнены "за сыстэматычнае невыкананьне працоўных абавязкаў без паважных прычынаў". Папярэдне кіраўнікі аўтазаводу абвінавацілі яго ў невыкананьні пляну, за што і далі яму дзьве вымовы.

Напачатку судовага паседжаньня інжынэр адзначыў, што плян на 400% немагчыма выканаць і запатрабаваў экспэртаў. Цягам некалькіх месяцаў яны вывучалі асаблівасьці канструктарскай працы і давялі, што канструктар ня можа выканаць пляну на 400%.

Грамадзкія абаронцы зьвярнулі ўвагу на наступны факт: за невыкананьне пляну з усіх канструктараў быў пакараны толькі адзін, які з 1993 году актыўна займаецца прафсаюзнай дзейнасьцю.

Суд пастанавіў, каб адміністрацыя заводу адмяніла вымовы, выплаціла спадару Бухелю прэміі і каб кампэнсавала працоўныя выдаткі незалежным экспэртам. Зараз пазоўнік патрабуе аднаўленьня на працы, бо менавіта гэтыя вымовы былі падставай ягонага звальненьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG