Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛЮДЗІ Ў ЦЫВІЛЬНЫМ НЕ ПУСКАЛІ ДЭМАНСТРАНТАЎ НА КАСТРЫЧНІЦКУЮ ПЛОШЧУ


Юры Сьвірко, Менск

(Сьвірко: ) “Я па-ранейшым на Кастрычніцкай плошчы. Так званы Ўсебеларускі сход яшчэ працягваецца. Актывісты АГП выйшлі амаль на Кастрычніцкую плошчу на рагу праспэкту з вуліцай Энгельса. Фактычна зараз стаяць два ланцугі неабыякавых людзей. Першы з актывістаў і прыхільнікаў АГП, а другі на іншым баку вуліцы – гэта людзі ў цывільным, якія стаяць ланцугом і не пускаюць нікога да Палацу Рэспублікі, каб ніхто ня мог наблізіцца да дэлегатаў сходу”.

(Радкевіч: ) “Але затрыманьняў няма?”

(Сьвірко: ) “Я бачыў, як схапілі некалькі чалавек, кажуць, толькі аднаго зь іх затрымалі. Яны разгарнулі расьцяжку, на якой было напісана “Не – зьнішчэню Беларусі!” Людзі ў цывільным схапілі людзей і пацягнулі разам з плякатам у мэтро. Людзі супраціўляліся, і кажуць, што аднаго зь іх затрымалі. Але астатнія ўдзельнікі стаяць ланцугом паўз праспэкт і акцыя працягваецца”.

(Радкевіч: ) “Сход працягваецца, і там яшчэ павінен выступаць Лукашэнка. Дэлегаты і Лукашэнка будуць яшчэ сыходзіць, і міліцыя будзе вымушаная ачысьціць плошчу. Лёгіка іх дзеяньняў выглядае так”.

(Сьвірко: ) “Плошча ўжо ачышчаная, але з Палацу Рэспублікі плякаты дманстрантаў відаць. Відавочна, што дэлегаты ўбачаць гэтую акцыю”.

(Радкевіч: ) “Вось мне ў студыю ўнесьлі прэс-рэліз КХП БНФ, і там падаецца, што на рагу праспэкта Скарыны і вуліцы Леніна міліцыя абшуквае сумкі людзей. Вы можаце гэта пацьвердзіць?”

(Сьвірко: ) “Я ня бачу, але гэта верагодна, бо падазроных людзей у цывільным навокал шмат”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG