Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФРАНСУА БРЭВЭНІК: НАТО РАЗГЛЯДАЕ БЕЛАРУСЬ ЯК ПАРТНЭРА


Мікола Іваноў, Прага

(Брэвэнік: ) “Мы ня можам камэнтаваць гэтыя заявы Аляксандра Лукашэнкі. Ён – прэзыдэнт партнэрскай з намі краіны. Усё што я магу сказаць: Беларусь сябра Рады партнэрства Паўночна-Атлянтычнага саюзу, і мы ставімся да яе, як да кожнага іншага з нашых партнэраў”.

А вось як пракамэтаваў Франсуа Брэвэнік агульныя адносіны НАТА да Беларусі:

(Брэвэнік: ) “НАТО ня мае ніякага варожага стаўленьня да Беларусі. Наадварот, мы разглядаем Беларусь у якасьці аднаго з нашых партнэраў. Яна ўдзельнічае ў праграме “Партнэрства дзеля міру”. Яе прадстаўнікі ўдзельнічаюць у канфэрэнцыях НАТО. Праз тыдзень беларускі міністар зам. справаў будзе ўдзельнічаць у канфэрэнцыі Рады НАТО ў Будапэшце. Беларускія прадстаўнікі на ўзроўні міністраў атрымалі магчымасьць удзельнічаць у розных канфэрэнцыях НАТО, у прыватнасьці, у канфэрэнцыі 8 чэрвеня. Так што мы ні ў якім разе ня ворагі. НАТО ніколі да нікога не праяўляла агрэсыўнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG