Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПІНСКУ ДРУКАРНЯ АДМОВІЛАСЯ ДРУКАВАЦЬ ПЕРШЫ НУМАР ГАЗЭТЫ “ПРАВІНЦЫЯЛКА”


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Раніцай па гадзіне працы, у часе якой былі ўжо падрыхтаваныя цынкавыя формы дзеля афсэтнага друку, рэдактара газэты выклікаў дырэктар Пінскай рэгіянальнай друкарні Аляксандар Пракопаў. Ён паведаміў, што друкарня больш ня мае тэхнічных магчымасьцяў дзеля выпуску газэты.

Камэнтар Аляксандра Пракопава:

(Пракопаў: ) "Бязь лішніх словаў разумеем адно аднаго. Нашто яшчэ камэнтары?"

Нагадаю, што барацьба за рэгістрацыю незалежнай газэты "Правінцыя" доўжылася ў Пінску некалькі гадоў. І нарэшце штотыднёвік быў зарэгістраваны рэдактарам і выдаўцом столінскай незалежнай газэты "Вячэрні Столін" Аляксандрам Ігнацюком, але назву выданьня ён крыху зьмяніў — "Правінцыялка".

Гаворыць заснавальнік і рэдактар "Правінцыялкі" Аляксандар Ігнацюк:

(Ігнацюк: ) "Гэта хутчэй сьмешна, чым сур'ёзна. Газэта выйдзе і будзе выходзіць, што б там ні было. Вось як я гляджу на гэтае здарэньне".

Па некаторых зьвестках, старшыня Пінскага гарвыканкаму Васіль Шуст тэлефанаваў учора ў Берасьце і прасіў у старшыні аблвыканкаму не дазволіць газэце выйсьці.

Плянуецца, што нягледзячы на перашкоды з боку ўладаў газэта сёньня да вечара ўсё ж будзе надрукаваная ў іншым месцы.
XS
SM
MD
LG