Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІНАВАТЫХ У ЗЬНІКНЕНЬНІ ВЯДОМЫХ У БЕЛАРУСІ ЛЮДЗЕЙ ЧАКАЕ СУД ГААСКАГА ТРЫБУНАЛУ


Алена Ціхановіч, Прага

У верасьні 1999-га году Эўразьвяз заклікаў беларускія ўлады устанавіць месцазнаходжаньне Віктара Ганчара і гарантаваць яму бясьпеку. Да Аляксандра Лукашэнкі у сувязі са зьнікненьнямі некалькі разоў зьвярталіся аўтарытэтныя праваабарончыя арганізацыі Human Rights Watch і Amnesty International, Міжнародная Ліга правоў чалавека. Дзярждэпартамэнт ЗША таксама накіроўваў Менску свае заявы у гэтай справе. Імёны зьніклых беларускіх палітыкаў згадваюцца у штогадовых дакладах Дзярждэпартамэнту аб стане правоў чалавека ў сьвеце.

На мінулым тыдні ў сувязі з гадавінай зьнікненьян Юр‘я Захаранкі сваю заклапочанасьць яго лёсам, як і лёсам Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьміцера Завадзкага, выказаў у сваёй заяве сустаршыня Гэльсінскай камісіі Кангрэсу ЗША сэнатар Бэн Кэмпбэл.

Акцыі салідарнасьці з сем‘ямі зьніклых былі праведзеныя у Швэцыі, Галяндыі, Польшчы. Лёсу зьніклых былі прысьвечаныя дакумэнтальныя фільмы “Дзікае паляваньне” Паўла Шарамета і “Беларусь пад ценем Сталіна” чэскіх журналістаў Міхала Плавеца і Пятра Сядлачка.

Летась падчас сустрэчы з лідэрамі беларускай апазыцыі ў Бэрліне дзяржаўны міністар зьнешнепалітычнага ведамства Нямеччыны Крыстафэр Цопель заявіў, што вінаватых у зьнікненьні вядомых людзей Беларусі чакае суд Гааскага трыбуналу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG