Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЭЛЬГІЙСКІЯ БЕЛАРУСЫ ПІКЕТАВАЛІ СЁНЬНЯ БЕЛАРУСКАЕ ПАСОЛЬСТВА Ў БРУСЭЛІ


Вольга Караткевіч, Прага

(Карэспандэнт: ) “Ігар, калі пачаўся пікет і як ён адбываўся?”

(Лазарчук: ) “Сёньня прыблізна 25-30 чалавек сабраліся ў гадзіну паводле мясцовага часу ля беларускай амабасады ў Брусэлі, каб правесьці пікет і задаць прадстаўнікам пасольства пытаньні. Гэтыя людзі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі трымалі плякаты “Хочам ведаць праўду”, “Дзе Захаранка?”, “Дзе Ганчар?”, “Дзе Завадзкі?”, “Свабоду палітычным вязьням”. Нашая дзейнасьць у Бэльгіі заўсёды зьвязаная з інфармаваньнем грамадзкасьці аб масавых парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі. Хутка прэзыдэнцкія выбары. Таму наш цэнтар зьвяртаецца да пяцёркі кандыдатаў у прэзыдэнты – шмат хто з уцекачоў, хто жыве ў Бэльгіі ды іншых краінах, жадаюць вярнуцца назад, але кожнага зь іх перасьледаваў ці судзьдзя, ці сьледчы-міліцыянт, ці іншыя супрацоўнікі рэжыму Лукашэнкі – і мы задаем пытаньне: ці будзе асуджаны рэжым і яго памагатыя? Ад адказу на гэтае пытаньне залежыць лёс Беларусі і вялікай групы грмамадзянаў Беларусі, якія пакінулі краіну з-за палітычнага перасьледу і жывуць зараз у розных краінах”.

(Карэспандэнт: ) “Ігар, звычайна беларуская амбасада ў Бэльгі ніяк не рэагуе на вашыя акцыі. Сёньня была рэакцыя?”

(Лазарчук: ) “Сёньня рэакцыя была. Адбыўся цікавы выпадак. Прыкладна а палове на другую адчыніліся дзьверы цэнтральнага ўваходу ў беларускую амбасаду, адтуль выйшаў прадстаўнічы мужчына і дзьве жанчыны. Яны хуценька прачыталі плякаты і хуценька селі ў машыну. Яны не падыйшлі да грамадзянаў Беларусі запытацца, чаму яны тут стаяць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG