Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗІНАІДА ГАНЧАР: Я ЎДЗЯЧНАЯ ЛЮДЗЯМ, ШТО ВЫХОДЗЯЦЬ НА ПІКЕТЫ


Запісаў Альгерд Невяроўскі, Менск

(Зінаіда Ганчар: ) "Чалавек жыве, пакуль спадзяецца. Я прынамсі ўсе благія думкі спрабую ад сябе адагнаць, таму што можна проста звар'яцець. Таму я чакаю, чакаю й думаю, што тыя людзі, якія гэта зрабілі, павінны адумацца.

Я літаральна тры дні таму сустракалася зноў са сьледчым, што вядзе справу Ганчара, — нічога новага няма. Як мне сказалі: справа падоўжаная.

Натуральна, я вельмі ўдзячная людзям, якія рызыкуюць сабою, выходзяць на гэтыя пікеты, падымаюць гэтае пытаньне. Я ўдзячная гэтым грамадзкім арганізацыям".
XS
SM
MD
LG