Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЬВЯТЛАНА ЗАВАДЗКАЯ: СПАДЗЯЕМСЯ НА ТОЕ, ШТО НАРОД ЗРАЗУМЕЕ – ТРЭБА МЯНЯЦЬ ГЭТУЮ ЎЛАДУ


Запісаў Альгерд Невяроўскі, Менск

(Сьвятлана Завадзкая:) "Спадзяемся, відаць, толькі на тое, што народ зразумее ў нейкі момант, што трэба мяняць гэтую ўладу. І мы думаем, што толькі тады даведаемся пра лёс майго мужа і, відаць, пра ўсіх зьніклых людзей.

Улады спрабуюць нас пераканаць, што гэта крымінал. Усе гэтыя прэс-канфэрэнцыі толькі для выгляду. Каб пераканаць простага чалавека, народ, што гэта крымінал. Але мы цудоўна ведаем, што ніякага крыміналу тут няма.

Мы пачалі знаёміцца са справай, з вынікамі экспэртызаў азнаёміліся. І 22-га нас выклікаюць дзеля далейшага азнаямленьня. Хацелася б шмат расказаць, бо пытаньняў пасьля азнаямленьня стала ня менш, а больш. Але з нас узялі падпіску пра нераскрыцьцё. Таму хацела б сказаць, але пакуль не магу.

Я ўдзячная за тое, што людзі памятаюць пра нашых мужоў і хоць нейкім чынам спрабуюць вывесьці ўлады на чыстую ваду".

XS
SM
MD
LG