Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ДОМА ПА ВУЛІЦЫ ЛОДАЧНАЙ, ЯКІ ПАБУДАВАНЫ ФІРМАЙ АНДРЭЯ КЛІМАВА, ВЫСЯЛЯЮЦЬ ПРАДСТАЎНІКОЎ ЗАМЕЖНЫХ КАМПАНІЯЎ


Уладзімер Глод, Менск

Абодва кіраўнікі прадстаўніцтваў нямецкіх кампаніяў жывуць у элітным доме па вуліцы Лодачнай, дзе кошт аднаго квадратнага мэтра плошчы складае прыкладна 1 000 даляраў.

Гэты будынак, які разьмесьціўся насупраць кінаканцэртнай залі "Менск", праектаваўся як элітны дом для замежнікаў. Менчукі называюць яго "домам Андрэя Клімава". Яго ўзводзіла будаўнічая фірма дэпутата. І менавіта гэтае будаўніцтва скончылася для Клімава, якога абвінавацілі ў крадзяжы ў асабліва буйных памерах, шасьцю гадамі турэмнага зняволеньня.

Адметна, што большасьць замежных дыпляматаў, якім у свой час прапаноўвалі пасяліцца ў элітным доме, адмовіліся ад гэтага. Яны палічылі амаральным жыць у доме, будаўніка якога ўжо працяглы час улады трымаюць за кратамі. І толькі дыпляматы некаторых краін СНД уехалі ў дом на Лодачнай.

Тады частку кватэраў Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта прапанавала супрацоўнікам замежных фірмаў, прадстаўніцтвы якіх працуюць у Менску. Разьлік быў на тое, што яны згодныя плаціць вялікія грошы за якасьць і камфорт і гэтыя грошы будуць скарыстаныя на падтрыманьне дома ў належным стане.

Жыхарамі элітнага дому сталі й былыя калегі Андрэя Клімава па Вярхоўным Савеце 13 скліканьня, якія перайшлі ў "палату прадстаўнікоў" 1-га скліканьня. Тут пасяліліся сп. Аляксеенка, Сасонка, Самусёва, Гаргун ды іншыя, разам 18 чалавек. А цяпер, падобна, "палатнікаў" у доме Андрэя Клімава будзе яшчэ больш. Бо кватэры патрэбныя й дэпутатам палаты №2. Вось чаму, як сьцвярджаюць у палітычных кулюарах, і пачынаецца высяленьне з дома па вуліцы Лодачнай замежных грамадзянаў.

Мае спробы ўдакладніць сытуацыю ў адміністрацыі кіраўніка беларускай дзяржавы былі бясплённыя. Супрацоўнікі адміністрацыі пазьбягаюць тлумачэньняў на гэтую тэму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG