Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛА ХТО ЗЬ МЕНЧУКОЎ ЛІЧЫЦЬ, ШТО “УСЕБЕЛАРУСКІЯ СХОДЫ” - КАРЫСНЫЯ


Уладзімер Глод, Менск

Такія зьвесткі былі атрыманыя ў выніку апытаньня 500 жыхароў сталіцы, якое правяла напачатку траўня сацыялягічная служба "Люстэрка" кампаніі БелаПАН. Большасьць жа менчукоў ацэньвае так званы сход як "непатрэбны беларускаму народу, як мерапрыемства, якое, акрамя траты грошай, нічога ня дасьць".

Адметна, што пры апытаньні шмат хто ўзгадваў так званы першы Ўсебеларускі сход, які, на думку рэспандэнтаў, нічога карыснага не прынёс.

Абсалютна непрымальнай выглядае ідэя новага сходу для моладзі. І толькі людзі сталага веку рэагуюць на ініцыяванае ўладамі пампэзнае прапагандысцкае мерапрыемства больш спакойна: маўляў, будзе з гэтага толк ці не — невядома, але няхай пагавораць.

XS
SM
MD
LG