Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАРГОВЫ АРЫШТ ЗА “КАНЧАТКОВЫ ДЫЯГНАЗ”


Любоў Лунёва, Менск

Судзьдзя ў адміністрацыйных справах Ала Дзямінская заслухала сьведак у справе Сяргея П’яных і прызнала яго парушальнікам грамадзкага парадку. Паколькі Сяргея супрацоўнікі міліцыі затрымалі другі раз за год, яму закідаюць паўторнае парушэньне. За гэта прадугледжана больш жорсткае пакараньне.

Прадстаўнікі Сяргея П’яных Уладзімер Раманоўскі й Барыс Гюнтэр у судзе даказвалі, што пэрформанс у парку Горкага нельга лічыць несанкцыянаванай акцыяй, але судзьдзя не пагадзілася з гэтым.

Гаворыць намесьнік менскай гарадзкой арганізацыі АГП Уладзімер Раманоўскі:

(Раманоўскі: ) "Мы заяўлялі хадайніцтва, каб адклалі разгляд справы, пакуль пракуратура ня дасьць адказу на скаргу П’яных. Суд яго адхіліў. Хадайніцтва, каб заслухаць сьведкаў з боку П’яных, судзьдзя таксама адхіліла.

Міліцыянты ў судзе казалі, што прыйшлі ў парк Горкага з адмысловым заданьнем — затрымліваць актыўных удзельнікаў менавіта несанкцыянаванага мітынгу. Актыўнасьць Сяргея П’яных, на іхную думку, выявілася ў тым, што ён фатаграфаваў пэрформанс. Я лічу, што 10 сутак арышту далі яму незаконна".

Сяргея П’яных пад арыштам правядзе 6 сутак, бо 4 з 10 сутак ён ужо адседзеў разам з шаснаццацьцю іншымі затрыманымі ўдзельнікамі пэрформансу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG