Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У 42-М ГОДЗЕ ПАД БАРАНАВІЧАМІ БЫЛІ РАССТРАЛЯНЫЯ КАЛЯ 3 ТЫСЯЧАЎ ЧЭСКІХ ГАБРЭЯЎ


Алена Ціхановіч, Прага

Адбыўся расстрэл непадалёку ад Баранавічаў, ва ўрочышчы Гай, дзе цяпер знаходзіцца мэмарыяльны комплекс. Сьпіс, які налічвае тысячу асобаў, трапіў у баранавіцкі краязнаўчы музэй з архіваў нямецкай арміі.

Усяго, як сьцвярджаюць дакумэнты, каля Баранавічаў у чэрвені 1942-га году было расстраляна каля 3 тысячаў чэхаславацкіх габрэяў.

Калі цягнік спыніўся у Баранавічах, яго вязьням-пасажырам прапанавалі сесьці ў машыны і паехаць на абед. Замест абеду іх чакалі карнікі…

Сьпіс ахвяраў ад беларускага амбасадара У.Бельскага прыняў часовы павераны Чэскай Рэспублікі ў Беларусі А.Фойцік, які зараз знаходзіцца ў Празе. Сваю ўдзячнасьць выказалі прадстаўнікі чэскіх габрэйскіх арганізацыяў. Яны зацікаўленыя таксама ў тым, каб ўведаць імёны астатніх дзвюх тысячаў сваіх землякоў, якія пахаваныя у брацкіх магілах каля Баранавічаў.

Паводле зьвестак Чэскага тэлебачаньня, у Празе зараз жыве 90-гадовы Гануш Мінц, якому у свой час удалося ўратавацца з таго баранавіцкага эшалону сьмерці.
XS
SM
MD
LG