Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЛАДЫ ДУМАЮЦЬ ПРА АКЦЫІ НЕПАДПАРАДКАВАНЬНЯ ПАД ЧАС ВЫБАРАЎ. КАМЭНТАР СВАБОДЫ


Валеры Карбалевіч, Менск

Спраўдзіўся прагноз аб тым, што, чым бліжэй да прэзыдэнцкіх выбараў, тым больш жорсткім будзе станавіцца палітычны рэжым у Беларусі, большымі будуць абмежаваньні дэмакратычных свабод, правоў чалавека і гэтак далей. Пры гэтым тое, як будуць гэтыя дзеяньні ўспрынятыя міжнароднай грамадзкасьцю, гэтая праблема для беларускага палітычнага рэжыму адыходзіць на другі плян.

Натуральна, праводзіцца курс на застрашэньне палітычных апанэнтаў, на тое, каб ускладніць працэдуру арганізацыі масавых акцыяў, каб апазыцыя была выціснутая з палітычнай прасторы, каб усе яе дзеяньні зрабіць амаль што незаконнымі.

Апазыцыя, як вядома, пастанавіла больш не хадзіць на плошчу Бангалёр. І гэты тэзіс у дэкрэце пра спыненьне акцыі вулічнай – гэта курс на абвастрэньне канфрантацыі з апазыцыяй, пераўтварэньне любых акцыяў апазыцыі ў незаконныя. Ставіцца задача выціснуць апазыцыю на Бангалёр, прычым ня толькі ў беспасярэднім сэнсе, але ў сэнсе пераносным: загнаць апазыцыю ў “гетта”. Цікава, што асноўныя даты, пад час якіх апазыцыя праводзіць свае вулічныя акцыі, кшталту Дзень Волі, Чарнобыльскі Шлях, - ужо прайшлі. Таму можна меркаваць, што гэта прэвэнтыўны ўдар супраць дзеяньняў апазыцыі ў адказ, напрыклад, на нерэгістрацыю кандыдата ў прэзыдэнты ці фальсыфікацыю пад час саміх выбараў.

Гэты дэкрэт сьведчыць пра тое, што беларускі рэжым не зьбіраецца праводзіць дэмакратычных выбараў прэзыдэнта і будзе выкарыстоўваць усе сродкі, каб застацца пры ўладзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG