Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЛАЧЫНСТВА МІЛІЦЫІ ІЗНОЎ ЗАСТАЕЦЦА БЕСПАКАРАНЫМ.


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Дзьмітрыя Ягорава схапілі й зацягнулі ў турэмны аўтабудан, там яго зьбівалі дзьве гадзіны. Найбольш біў прапаршчык Ігнацьеў з унутраных войскаў. Журналісту пашкодзілі рэдакцыйныя прылады — электронны фотаапарат і дыктафон. Дарэчы, спадар Ягораў яшчэ непаўнагадовы.

Зьбіты хлопец з дыягназам "страсеньне мазгоў" тыдзень праляжаў у шпіталі хуткай дапамогі. Вынікі зьбіцьця адразу зафіксавалі ў траўмапункце, але гэтыя паперы зьніклі.

Справай пра зьбіцьцё займалася Гарадзенская міжгарнізонная вайсковая пракуратура. Там вырашылі, што прапаршчык Ігнацьеў невінаваты і справу на яго заводзіць ня будуць. Бо, маўляў, у ягоных дзеяньнях няма складу злачынства.

Адмову пачаць крымінальную справу на Ігнацьева падпісаў намесьнік вайсковага пракурора падпалкоўнік юстыцыі Шарстнёў. На пытаньне карэспандэнта Свабоды ён адказаў, што даведак па тэлефоне не дае, але заўтра з вынікамі пракурорскай праверкі можа будзе пазнаёміцца. Вынікі праверкі, дарэчы, ужо накіравалі ў Менск беларускаму вайсковаму пракурору генэралу Любавіцкаму.
XS
SM
MD
LG