Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛАДЫ ФРОНТ АСУДЖАЕ КАНДЫДАТАЎ У ПРЭЗЫДЭНТЫ.


Альгерд Невяроўскі, Менск

Аўтары звароту адзначаюць, што за некалькі месяцаў да прэзыдэнцкіх выбараў дэмакратычныя сілы знаходзяцца ў нясьмелым чаканьні й штодня губляюць шанцы на перамогу. А моладзь выяўляе надзвычайную актыўнасьць у справе падрыхтоўкі да будучых выбараў.

Маладафронтаўцы таксама абураныя тым, што пяць прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта адкрыта заяўляюць пра "саюз з Расеяй" ды "рэальную інтэграцыю".

Аўтары звароту нагадваюць прэтэндэнтам, што "беларуская моладзь ня хоча жыць ані ў Расейскай імпэрыі, ані ў СССР ды хоча бачыць Беларусь свабоднай, дэмакратычнай і эўрапейскай".

Лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец лічыць, што кандыдатам на прэзыдэнта трэба менш шукаць падтрымкі ў Маскве, а больш абапірацца на беларускія сілы. Зварот завяршае заклік да старэйшых палітыкаў: "Хопіць марудзіць, перамога патрабуе рашучасьці!"

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG