Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗВАРОТ ДА ЗША І ДЭМАКРАТЫЧНЫХ УРАДАЎ СЬВЕТУ.


А.Сільвановіч, Я.Запруднік (ЗША)

У заяве, у прыватнасьці, гаворыцца:

“…Калі б сёньня быў Юры Захаранка, ён быў бы моцным канкурэнтам Аляксандра Лукашэнкі ў прэзыдэнцкіх выбарах. І дыктатар Лукашэнка гэта ведаў нават тады, калі 7 травеня 1999 году генэрал Захаранка… зьнік бязь сьледу.

У гэтую 2-ю гадавіну зьнікненьня Юрыя Захаранкі мы заклікаем, каб сьвет зьвярнуў увагу на рэпрэсіі і брутальнасьць, якую сёньня ў Беларусі зазнае дэмакратычная апазыцыя. Гэтыя гвалтоўныя акты ставяць пад сур’ёзны сумнеў магчымасьць правядзеньня дэмакратычных выбарау гэтай восеньню. Мы заклікаем, каб ЗША і ўсе дэмакратычныя ўрады сьвету ажыцьцяўлялі ціск на Лукашэнку і ягонага найгарачэйшага падтрымальніка Расею, каб выбары ў Беларусі адбыліся свабодна і дэмакратычна”.

Сустаршыні Кааліцыі Алекс Сільвановіч і Ян Запруднік
XS
SM
MD
LG