Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШВЭЦКІЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ВІНАВАЦЯЦЬ БЕЛАРУСКІЯ ЎЛАДЫ.


Урбан Ален, Швэцыя

(Урбан: ) “З пункту гледжаньня швэцкай сацыял-дэмакратычнай партыі кожнае зьнікненьне ў Беларусі зьяўляецца чалавечай трагэдыяй. І безумоўна мы абвінавачваем беларускія ўлады ў тым, што яны не зрабілі ўсё магчымае, каб даведацца, дзе Захаранка, чаму ён зьнік, і хто ў гэтым вінаваты. Мы вельмі заклапочаныя зьнікненьнем Захаранкі і ўсіх астатніх. У якой яшчэ эўрапейскай краіне мог бы зьнікнуць былы міністар, і ўлады не зрабілі б ўсё магчымае, каб яго знайсьці? Мы вельмі шкадуем пра гэта, і нашыя сэрцы з сем’ямі зьніклых”.
XS
SM
MD
LG