Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КЭТРЫН ФІТЦПАТРЫК ЛІЧЫЦЬ, ШТО БЕЛАРУСЬ ПАВІННА ЗЬВЯРНУЦЦА ДА ЗАМЕЖНЫХ ЭКСПЭРТАЎ ПА ДАПАМОГУ.


Максім Лукашэвіч, Прага

(Фітцпатрык: ) “Мы надалей вельмі заклапочаныя тым, што не было сур’ёзнага расьследваньня справы Юрыя Захаранкі і іншых апазыцыйных лідэраў, а таксама журналіста Зьміцера Завадзкага, якія на працягу апошніх гадоў зьніклі бяз сьледу. Мы лічым, што дзеля дэманстрацыі добрай волі беларускі ўрад павінен быў бы запрасіць замежных экспэртаў альбо праз АБСЭ, альбо праз ААН -–нешта накшталт таго, як гэта зрабілі ва Ўкраіне ў справе Гангадзэ. Яны запрасілі экспэртаў звонку дзеля дапамогі ўнутранаму расьследваньню, і мы заклікаем да стварэньня міжнароднай экспэртнай камісіі дзеля сапраўды сур’ёзнага пошуку зьніклых людзей. Да гэтага ўжо заклікаў камітэт ААН супраць катаваньняў і іншыя арганізацыі, і ў другую гадавіну зьнікненьня мы ізноў акцэнтуем увагу на гэтым закліку”.
XS
SM
MD
LG