Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАДЧАС СУДУ Ў БАРЫСАВЕ АКТЫВІСТКА АПАЗЫЦЫІ АЛЕСЯ ЯСЮК ЗАВЯЗАЛА РОТ ЧЫРВОНА-ЗЯЛЁНАЙ АНУЧАЙ


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Судзьдзя Аляксей Болатаў, які разглядаў гэтую справу, прысудзіў Алесі Ясюк буйны штраф – 150 мінімальных заробкаў. Аляксей Болатаў, відаць, улічыў той фактар, што ў працягу красавіка Алеся Ясюк у суд не зьяўлялася і на адпаведныя позвы ўвагі не зьвяртала, хаця ўсе ўдзельнікі згаданага пікету за гэты час былі засуджаныя і нават адбылі свае адміністрацыйныя пакараньні. Таму сёньня супрацоўнікі міліцыі спадарыню Ясюк проста з працоўнага месца на варанку даставілі ў кабінэт судзьдзі.

І падчас разгляду справы падсудная працягвала акцыю грамадзянскага непадпарадкаваньня – яна не адказвала на пытаньні судзьдзі. Больш за тое: на вачах судзьдзі яна завязала рот чырвона-зялёнай анучай.

Пазьней яна сказала нашаму Радыё, што гэтак яна зрабіла на знак пратэсту супраць адсутнасьці свабоды слова ў беларускай дзяржаўнай прэсе і электронных СМІ.
XS
SM
MD
LG