Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ ПАДЧАС ДЭМАНСТРАЦЫІ ЗАТРЫМАЛІ РАСПАЎСЮДНІКАЎ СПЭЦВЫПУСКУ “РАБОЧАГА”


Алег Супрунюк, Берасьце

Iнфармацыйная кампанiя "Чарнобыльскi шлях", як i абяцалi ейныя арганiзатары ў Берасьцi, цягнулася два тыднi i павiнна была скончыцца ў першы дзень траўня. Менавiта сёньня сярод удзельнiкаў шэсьця плянавалася распаўсюдзiць апошнiя сто асаобнiкаў спэцыяльнага выпуску газэты "Рабочы", што быў надрукаваны да 15-х угодкаў чарнобыльскай катастрофы. Гэтыя нумары газэты выклiкалi вялiкую цiкавасьць у дэманстрантаў, якiм было загадана прыняць удзел у акцыi, што ладзiлi берасьцейскiя улады.

Прыкладна а 10 гадзiне ранiцы мiлiцыянты затрымалi тых, хто распаўсюджваў спэцвыпуск, – Уладзiмера Вялiчкiна i Кiрыла Данько. Спачатку iх даставiлi ў абласное ўпраўленьне ўнутранных справаў, дзе адбылося так бы мовiць "абмеркаваньне" некаторых артыкулаў газэты. Потым Вялiчкiна i Данько адвезьлi ў Ленiнскi РАУС Берасьця. Там iх пратрымалi да 11-й гадзiны i адпусьцiлi, не склаўшы пратаколы.

Адначасова былi вернутыя i асобнiкi газэты "Рабочы", якiя яшчэ не пасьпелi распаўсюдзiць.

Прыкладна ў гэты ж час супрацоўнiкi мiлiцыi спрабавалi перашкодзiць мясцовым актывiстам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Народная Грамада) i сябрам Свабоднага прафсаюзу беларускага прайсьцi асобнай калёнай пад сваiмi сьцягамi. Напярэдаднi гэтым арганiзацыям, як i берасьцейскай фiлii Партыi камунiстаў беларускай, улады адмовiлi праводзiць самастойнае шэсьце i мiтынг, спаслаўшыся на тое, што адзiным арганiзатарам першамайскай акцыi зьяўляецца Берасьцейскi гарвыканкам. Акрамя таго, апазыцыйныя партыi i прафсаюзы былi папярэджаны, што падчас гэтай акцыi можна выкарыстоўваць толькi дзяржаўную сымболiку. Падчас перамоваў з ахоўнiкамi парадку сацыял-дэмакраты нагадалi, што летась аналягiчнае рашэньне берасьцейскай "вэртыкалi" было абскарджана i адменена ў судовым парадку як незаконнае. Гэтыя перамовы далi плён i актывiстам БСДП, а таксама камунiстам, дазволiлi iсьцi ў калёне пад сваiмi партыйнымi сьцягамi.

Цiкава, што Савет берасьцейскага абласнога аб'яднаньня прафсаюзаў упершыню ўвогуле адмовiўся ад правядзеньня першатравеньскай акцыi. Па словах кiраўнiка аб'яднаньня Ўладзiмера Мiрочнiка, цяпер гэты дзень цяжка назваць сьвятам працы, паколькi многiя працоўныя ледзь зводзяць канцы з канцамi.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG