Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПІНСКУ ЗАБАРОНЕНА НЕКАЛЬКІ ПІКЕТАЎ ЛЯ МЯСЦОВАЙ ФІЛІІ ІНСТЫТУТУ КІРАВАНЬНЯ


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Каля тыдня таму студэнты Вадзім Макееў і Андрэй Балхоўскі накіравалі ліст у гарвыканкам, у якім паведамілі, што 5, 10 і 11 траўня будуць ладзіць пікет каля свай навучальнай установы. Гаворыць Андрэй Балхоўскі:

(Балхоўскі: ) “Мэтай пікету была падтрымка дзеяньняў адміністрацыі Інстытуту кіраваньня і прадпрымальніцтва ў выхаваўчай і ідэалягічнай працы”.

(Карэспандэнт: ) “Гэта жарт?”

(Балхоўскі: ) “Так, мы проста хацелі зьвярнуць увагу на тыя праблемы, якія паўстаюць перад студэнтамі інстытуту зараз. Гэта праблемы з адміністрацыяй, праблемы з навучальным працэсам, з выключэньнем студэнтаў”.

Нагадаю слухачам, што напярэдадні зь пінскай філіі Інстытуту кіраваньня і прадпрымальніцтва быў са шматлікімі парушэньнямі заканадаўства адлічаны адзін з заяўнікаў пікету – студэнт чацьвертага курсу юрыдычнага факультэту Вадзім Макееў, які бярэ актыўны ўдзел у апазыцыйных акцыях, што ладзяцца ў горадзе. Цяпер Вадзім спрабуе вярнуцца да навучаньня праз суд.

Гэтаксама перасьлед цярпелі яшчэ некалькі студэнтаў, якія заснавалі ў інстытуце суполку Заадзіночаньня беларускіх студэнтаў.

Няпярэдадні заяўнікі атрымалі адказ з гарвыканкаму, у якім намесьнік старшыні выканкаму Федаровіч тлумачыць (цытата):

“1. Ваш ліст ня мае заяўнага характару, як гэтага патрабуе заканадаўства, і не ўтрымлівае просьбы аб узгадненьні месца правядзеньня пікету.

2. Пазначанае месца правядзеньня пікету не адпавядае пераліку месцаў, зацьверджаных рашэньнем гарвыканкаму ад 11 сакавіка 1997 году. Правядзеньне пікету ў заяўленым месцы цягне за сабой адміністрацыйную адказнасьць”.

Але ці ёсьць сэнс праводзіць пікет у іншым месцы?

(Балхоўскі: ) “Правядзеньне гэтага пікету ў іншым месцы, безумоўна, немэтазгодна, таму што ён прызначаўся для студэнтаў, і калі яны яго не пабачаць, гэта ня будзе мець сэнсу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG