Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГІТЛЕР БЫЎ ВАР’ЯТАМ?


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Так пачынаецца артыкул у сыботнім выпуску газэты International Herald Tribune, напісаны паводле рассакрэчаных у пятніцу 10 тысячаў старонак дакумэнтаў пра паваенны лёс некаторых вядомых нацыстаў. Дакумэнты захоўваліся ўв архівах Цэнтральнай Разьвед Управы ЗША.

Аўтар дакумэнту, які датуецца 7 сьнежня 1944 году, Рон Карал – супрацоўнік папярэдніцы ЦРУ – Службы Стратэгічных паслугаў.

На пачатку дакумэнту Карал адзначае, што ў справе даверу да асьведамляльніка Ганса Біе былі пытаньні, аднак ягонае паведамленьне пра размову з доктарам Заўэрбрухам у студзені 37-га году было зафіксаванае.

Паводле гэтага паведамленьня, доктар Заўэрбрух “заявіў, што ў часе безпасярэдняга шматгадовага назіраньня за Гітлерам у яго сфармавалася думка, што нацысцкі лідэр стаіць на мяжы геніяльнасьці і вар’яцтва” і што “неўзабаве канчаткова высьветліцца ці пахісьнецца Гітлер да апошняга”. Інакш кажучы, стане вядома ці Гітлер сапраўды вар’ят”.

Апрача гэтага, доктар Заўэрбрух адзначыў, што ў выпадку слушнасьці гэтага меркаваньня, Гітлер стане “самым вар’яцкім злачынцам, якога калі-небудзь ведаў сьвет”.

Далей у дакумэнце паведамляецца, што ў часе чарговай сустрэчы Біе і Заўэрбруха ў красавіку 37-га году лекар “заявіў, што, на ягоную думку, крок да вар’яцтва быў зроблены. Першай прыкметай тут было адхіленьне ад сваіх пасадаў памяркоўных сяброў ураду нацысцкага лідэра”.

Апрача дакумэнтаў пра Гітлера, сярод рассакрэчаных папераў ёсьць зьвесткі пра 19 іншых вышэйшых нацыстаў, улучна з кіраўніком гестапа Гэнрыхам Мюльлерам і Ёзэфам Мэнгэле.

У часе прэсавай канфэрэнцыі ў Музэі Памяці Галакосту ў ЗША, – піша далей International Herald Tribune, – афіцыйныя асобы і гісторыкі, якія дасьледавалі дакумэнты, сказалі, што зь іх вынікае, што Курт Вальдгайм, які пазьней займаў пасаду Генэральнага сакратара ААН, не ўжываўся ўрадам Злучаных Штатаў, як крыніца зьвестак.

Дакумэнты былі рассакрэчаныя працоўнай групай арганізацыі “Нацысцкія вайсковыя злачынствы і японскія імпэрскія дзяржаўныя дакумэнты”, якая была створаная ў студзені 99 году, каб каардынаваць дасьледаваньні ў справе рассакрэчаньня дакумэнтаў ЗША, датычных нацысцкага рэжыму Нямеччыны.

Гэтым разам ЦРУ рассакрэціла больш як 3 мільёны старонак, і цяпер яны даступныя для дасьледчыкаў у Нацыянальным Архіве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG