Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД У ПІНСКУ ПАПЯРЭДЗІЎ АРГАНІЗАТАРАЎ АДНАГО З ЧАРНОБЫЛЬСКІХ ШЭСЬЦЯЎ


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Арганізатары аднаго з Чарнобыльскіх шэсьцяў, сябры філіі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Лявон Лабішчэвіч ды Ігар Саракавік на наступны дзень былі выкліканыя ў гараддзел міліцыі. Там на іх склалі пратаколы і ўручылі пазовы ў суд, які адбыўся ў суботу 28 красавіка.

Гаворыць Ігар Саракавік:

(Саракавік: ) "Судзьдзя Лешчанка сказаў, што нас судзілі на падставе нейкіх законаў, што ў нас было несанкцыянаванае шэсьце. Гарвыканкам ня даў нам дазволу на правядзеньне шэсьця на 15-ю гадавіну Чарнобылю".

У часе судовага паседжаньня арганізатары заявілі, што яны рухаліся ў вызначаны час і паводле маршруту, на які атрымала дазвол іншая група грамадзянаў, арганізатараў шэсьця — таму заканадаўства не парушалі. Да таго ж, у папярэднім дазволе выканкамаўскія чыноўнікі зрабілі тэхнічную памылку — патрабуючы грошай за абслугоўваньне мерапрыемства, яны спаслаліся на сваю ж пастанову №550 ад 11 лістапада 19991 (!) году.

У судзе спадары Лабішчэвіч ды Саракавік заявілі, што датаванай гэтак пастановы ў выканкаме ім не паказалі. Як вынік, паводле судовага рашэньня арганізатары Чарнобыльскага шэсьця, якое традыцыйна адбываецца ў Пінску ўжо восьмы годы, атрымалі папярэджаньне за арганізацыю несанкцыянаванай масавай акцыі.
XS
SM
MD
LG