Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАРЫСАЎ: ПЕРАТРУС НА КВАТЭРЫ 15-ГАДОВАГА "ЗУБРА"


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Як паведаміў Свабодзе 15-гадовы навучэнец барысаўскай прафтэхвучэльні №62 Юры Казлоў, сёньня да яго на заняткі завіталі міліцыянты. На чале іх быў афіцэр, які назваўся Гарэлікам. Яны абвесьцілі, што хлопец затрыманы ды завезьлі яго на кватэру, дзе Юры жыве са сваім старэйшым братам.

Тут супрацоўнікі гараддзелу ўнутраных справаў зрабілі ператрус ды знайшлі некалькі "зубраўскіх" налепак. Затым Юр'я даставілі ў інспэкцыю па справах непаўнагадовых Барысаўскага ГАУС. Тут міліцыянты яго дапытвалі, пытаючыся: Хто яму даў налепкі? Хто і колькі яму плаціць за іхную расклейку?

Юнаку паабяцалі, што інспэкцыя ня будзе патрабаваць ад вучэльні ўзяць захады да яго — каб толькі ён пра ўсіх расказаў. Але хлопец не паддаўся, і яго ўрэшце адпусьцілі дахаты.

Паводле словаў 16-гадовага вучня сярэдняй школы №13 Зьмітра Кузьняцова, ён сёньня меў гутарку са сваёй дырэктаркай спадарыняй Гарнак. Яна катэгарычна запатрабавала ад вучня, каб ён больш ня ўдзельнічаў у акцыях "Зубра".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG