Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КІРАВАЦЬ ГОМЕЛЬШЧЫНАЙ ПРЫЗНАЧАНЫ ЯКАБСОН


Казімер Яноўскі, Гомель

Прадстаўляючы Якабсона сэсіі абласнога савета для фармальнага зацьверджаньня, кіраўнік дзяржавы заявіў, што ведае Якабсона з часоў сумеснага дэпутацтва ў Вярхоўным Савеце як чалавека, якому чужы бюракратычны стыль.

Мікалай Вайцянкоў сышоў у адстаўку па стане задроўя. Лукашэнка ўручыў яму ордэн Пашаны і кветкі. Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма за эканамічныя і культурныя сувязі Гомельшчыны з памежнымі рэгіёнамі ўзнагародзіў Вайцянкова ордэнам за заслугі. Яго прывез у Гомель кіраўнік адміністрацыі Кіеўскай вобласьці Анатоль Засуха.
А вось што думае сам Вайцянкоў пра вэртыкаль, у якой пацаваў чатыры апошнія гады.

(Вайцянкоў: ) “Мы сёньня знаходзімся ва ўмовах жорсткай вэртыкалі. Гэта не павінна быць доўга і вытлумачальна толькі на пераходным этапе. Мы гэты этап у нейкай ступені перажываем, і павінныя адыйсьці ад яго. Мясцовае самакіраваньне, сыстэма інтарэсаў грамадзянаў і ўдзелу грамадзянаў у кіраваньні – гэта важна. Лічу, што будучыня, як і ў Эўропе, за мясцовым самакіраваньнем”.

Дарэчы, пабудаванаю вэртыкальлю не задаволены і сам Лукашэнка. Прынамсі, на памянёнай нарадзе пра ўрад ён выказаўся наступным чынам: “Працуе ўрад так, як самы захуднелы калгас у чарнобыльскай зоне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG