Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАРАДЗЕНСКІ ПРАВААБАРОНЦА ВЫКУПІЎ КАНФІСКАВАНЫЯ Ў ЯГО ВІДЭАФІЛЬМЫ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Справа пачалася пры канцы зімы. Аляксандар Антанюк накіроўваўся ў Слонім з трыма прадстаўніцамі Польскага Гельсынскага фонду. Яны ехалі на сэмінар па правах чалавека.

Мытны інспэктар Шыменя канфіскаваў у спадара Антанюка 4 відэакасэты — ён ня ведаў, што там запісана, і праглядаць іх адмовіўся. Зрэшты, інспэктар ня меў відэаплеера.

Спадар Антанюк пачаў дамагацца вяртаньня відэакасэтаў. Урэшце намесьнік начальніка гарадзенскай рэгіянальнай мытні Юры Сянько дазволіў гэта, сказаўшы зьвярнуцца на мытны склад. Аднак жа на складзе паведамілі, што касэты забраў Дзяржстандарт. Пазьней сказалі заплаціць 12 000 рублёў за іхнае захаваньне — а гэта даражэй за самі касэты. Але ж плату ад спадара Антанюка прыняць пабаяліся.

Урэшце Аляксандар Антанюк змог выкупіць свае касэты ў гарадзенскім унівэрмазе — усяго па 250 рублёў за кожную. Старшыня абласнога аддзяленьня БГК спадар Антанюк робіць выснову, што мытня можа актыўна папаўняць дзяржаўны бюджэт менавіта такім чынам:

(Антанюк: ) "Супрацоўнікі гарадзенскай мытні затрымліваюць тавар, за яго налічваюць вялікія грошы за захаваньне. Людзі тавар не выкупляюць, бо няма яго сэнсу выкупляць — задорага. Яны пакідаюць тавары на мытні, а пасьля яго перадаюць у крамы, дзе вісіць нават адмысловая шыльда: "Канфіскаваны тавар".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG