Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20:00 І Ў ВІЦЕБСКУ ДА ЧАРНОБЫЛЬСКІХ УГОДКАЎ НАЛАДЗІЛІ НЕКАЛЬКІ АКЦЫЯЎ


Алег Жукоўскі, Віцебск

\Як адзначылі журналісты, акрамя кіраўніцтва гораду і вобласьці, абсалютную большасьць на ім склалі школьнікі й студэнты.

Дарэчы, гарвыканкам прапаноўваў сябрам дэмакратычных арганізацыяў далучыцца да афіцыйнай акцыі, але ж быць пасіўнымі удзельнікамі, ды яшчэ ў працоўны час, яны адмовіліся. Дэмакраты запрасілі прадстаўнікоў улады на свой мітынг, які пачаўся на тым жа месцы празь дзьве гадзіны.

Аднак яшчэ да афіцыйна дазволенага часу прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі правялі па ходніках галоўнай вуліцы несанкцыянаванае шэсьце. Яны ішлі пад жалобныя гукі звону, з чорнымі стужкамі ды знакамі радыяцыі на галовах, дарогай раздавалі месьцічам улёткі й запрашэньні на мітынг.

Гэты мітынг сабраў утрая меней людзей за афіцыйны, але ліквідатараў прыйшло значна болей. Большасьць выступаў былі менавіта іхныя.

З пастырскім словам на беларускай мове да прысутных зьвярнуўся пробашч касьцёлу Сьвятой Барбары айцец Міхал, якому адрозна ад праваслаўнага сьвятара на мітынгу слова не далі.

Не далі на афіцыйным мітынгу слова і простым чарнобыльцам. Яны, пакрыўджаныя, на дэмакратычным мітынгу заклікалі галасаваць за іншага прэзыдэнта. Прынялі рэзалюцыю са зваротам да Канстытуцыйнага суду — адмяніць вядомы ўказ Лукашэнкі пра льготы чарнобыльцам. Зьвярнуліся таксама й да будучага прэзыдэнта — каб не забываўся пра Чарнобыльскую аварыю ды ейныя наступствы.

Мерапрыемства завершыў канцэрт вядомага беларускага барда Андрэя Мельнікава.
XS
SM
MD
LG