Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20:30 АПАЗЫЦЫЯ СЁНЬНЯ АТРЫМАЛА ПЕРАМОГУ


Валер Карбалевіч, Менск

(Карбалевіч: ) “Сёньняшні Чарнобыльскі шлях мае адрозьненьні ад папярэдніх акцыяў апазыцыі апошніх двух год. Справа ў тым, што апошнія два гады ўлады настойліва і пасьлядоўна адпраўлялі апазыцыю ладзіць усе акцыі пратэсту толькі на плошчу Бангалёр. Гэта была іх цьвёрдая пазыцыя, і яны ад гэтай пазыцыі ніколі не адступалі. Адзінае выключэньне было летась напярэдадні выбараў у так званую “палату прадстаўнікоў”, калі ў Менск прыехала значная колькасьць міжнародных наглядальнікаў, і улады дазволілі шэсьце не на плошчу Бангалёр.

І вось сёньняшні Чарнобыльскі шлях ёсьць нейкая вельмі значная саступка ўладаў і нейкая перамога апазыцыі.

Чаму так адбылося? Мне здаецца, тут некалькі прычынаў. Па-перашае, гэта тое, што на гэтым шэсьці прысутнічалі прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў, дэпутаты замежных парлямэнтаў. Па-другое, усё ж чарнобыльская гадавіна – гэта дзень смутку, і ўлады не хацелі ствараць канфліктную сытуацыю ў гэты трагічны для беларускага народу дзень. І трэцяя прычына, мне здаецца, гэта вельмі цьвёрдая пазыцыя апазыцыі, якая вельмі катэгарычна заявіла, што больш на плошчу Бангалёр ня пойдзе, і ў выніку шэсьце прайшло мірна па праспэкце Скарыны, па цэнтральнай вуліцы гораду. Улады саступілі, і я думаю, што гэта сапраўды падзея, якая можа стацца паваротным пунктам у адносінах паміж уладай і апазыцыяй, калі апазыцыя будзе сябе і далей паводзіць цьвёрда і настойліва аж да таго, што адмовіцца надалей хадзіць на плошчу Бангалёр”.

(Караткевіч: ) “І раней на мерапрыемствах апазыцыі прысутнічалі міжнародныя назіральнікі, і раней апазыцыя патрабавала іншага маршруту шэсьцяў, ня стрымліваў улады і жалобны характар акцыяў. Ці можна сёньняшнія паводзіны ўладаў разглядаць у кантэксьце прэзыдэнцкіх выбараў?”

(Карбалевіч: ) “З гэтым можна пагадзіцца, але мы ведаем, што падчас мінулых Шляхоў, улады не рабілі такіх саступак, ня йшлі на кампраміс і нават спэцыяльна ішлі на канфрантацыю, лічачы, што канфрантацыя выгадная менавіта ўладзе, і наадварот – мінус апазыцыі. Калі была канфрантацыя, улада прапагандысцкую вайну выйгравала. Вось на гэты раз, яна вырашыла, што такая канфрантацыя ёй ня выгадная. Тут цяжка камэнтаваць, чаму так зьмяніліся ўяўленьні ўладаў аб тым, што выгадна, што нявыгадна, але факт ёсьць факт”.
XS
SM
MD
LG