Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19:45 У МАГІЛЁВЕ ПРАЙШЛО НЕКАЛЬКІ ЖАЛОБНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Чальцы дабрачынных грамадзкіх арганізацыяў і дэмакратычных акцыяў вырашылі правесьці акцыю ў цэнтры гораду, бо не пагадзіліся з рашэньнем магілёўскага гарвыканкаму (ён не дазволіў Чарнобыльскі шлях у цэнтры гораду). Улады не далі дазволу таксама й на мітынг-рэквіем на Савецкай плошчы — замест таго прапанавалі правесьці жалобныя мерапрыемствы каля Дому культуры штучнага валакна.

Да 20-й гадзіны магілёўцы правялі ў саборы Трох Сьвяціцеляў і касьцёле Сьвятога Станіслава паніхіды па чарнобыльскіх ахвярах. Менавіта пасьля гэтага магілёўцы ўтварылі жывы крыж у цэнтры гораду і каля гадзіны стаялі са сьвечкамі ў рукох.

Адметна, што нягледзячы на рашэньне ўладаў, супрацоўнікі праваабарончых органаў паабяцалі не чапаць людзей. Усё ж міліцыянты спрабавалі спыніць калёну на ходніках ды знайсьці арганізатара акцыі. Калі ж ім патлумачылі, што калёна людзей са сьвечкамі ў руках ня ёсьць мітынгам, шэсьцем ці дэманстрацыяй, яны супакоіліся і стаялі да канца жалобнага мерапрыемства.
XS
SM
MD
LG