Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18:30 ЯШЧЭ АДНА ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ АКЦЫЯ Ў БАРАНАВІЧАХ. НЕСАНКЦЫЯНАВАНАЯ


Алесь Горбач, Баранавічы

Несанкцыянаваны пікет "Гадзіна смутку" да 15-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі арганізавалі сябры БНФ "Адраджэньне" ды Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Каля 10 чалавек выйшлі на аўтобусны прыпынак "Плошча Леніна" (гэта фактычна галоўная плошча гораду) з жалобнымі плякатамі ды сьвечкамі.

На акцыі раздавалі газэты ды ўлёткі чарнобыльскай тэматыкі. Неўзабаве на плошчы зьявіліся ахоўнікі парадку. Яны прапанавалі людзям разысьціся, але тыя не паслухалі. Міліцыянты доўга стаялі ўбаку, нічога не рабілі, толькі перагаворваліся па рацыях.

Урэшце міліцыя ізноў настойліва папрасіла пікетоўцаў згарнуць плякаты ды пайсьці — каб "не было непрыемнасьцяў". Гэтым разам арганізатары акцыі пагадзіліся, бо палічылі, што мэта пікету дасягнутая.

XS
SM
MD
LG