Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18:10 ЧАРНОБЫЛЬ ПРЫВЁЎ ДА ПАДЗЕНЬНЯ КАМУНІЗМУ


Віталь Тарас, Прага

У сваім камэнтары з нагоды 15-й гадавіны катастрофы ён нагадвае, што савецкае кіраўніцтва, як звыкла, спрабавала схаваць гэты факт. Але паколькі швэдзкія навукоўцы зафіксавалі радыеактыўнае воблака, радыё і тэлестанцыі эўрапейскіх краінаў, у тым ліку суседняй зь Беларусьсю Польшчы пачалі паведамляць пра катастрофу, таму аб ёй хутка даведаліся і ў Савецкім Саюзе.

Міхаіл Гарбачоў, становішча якога было няўстойлівым, ва ўмовах крызысу спачатку хістаўся, але дазволіў савецкай прэсе даваць больш праўдзівую інфармацыю аб тым, што здарылася. Пол Гобл далей зазначае:

“Савецкія газэты, радыё і тэлебачаньне пачалі распавядаць беларусам, расейцам і ўкраінцам больш фактаў. І Гарбачоў убачыў ў выкарыстаньні большай адкрытасьці, якую ён назваў “галоснасьцю”, сродак заваяваць падтрымку прыхільнікаў і перамагчы сваіх палітычных ворагаў. Упершыню савецкія грамадзяне атрымалі больш- менш праўдзівую інфармацыю пра катастрофу ў сваё краіне ня толькі праз замежныя радыё-“галасы”, але з уласных мэдыяў”.

На думку Пола Гобла, гэты працэс неўзабаве прывёў да таго, што ўсё больш людзей пачалі задавацца пытаньянмі наконт кіруючай ролі кампартыі і савецкай нацыянальнай палітыкі…
XS
SM
MD
LG